Суббота, 28.05.2011 13:50. Рубрика:
Вершы
Дарог на свеце многа.
Куды ні глянь – дарога.
Вядуць дарогі ў горы,
Да родных ніў і ў горад.
З усіх дарог адна
Выводзіць нас у людзі,
І ў старасці яна
Успамінацца будзе.
Прамая, не вакольная,
Дарога гэта –
Школьная.
Хатымана Алібейлі
Пераклаў Мікола Маляўка.