Веласіпедыст
Четверг, 19.05.2011 18:46. Рубрика: Вершы
Даўно прасіў Ілья, і бацька
Купіў яму веласіпед.
Сказаў: “Веласіпед – не цацка,
Дык беражы яго як след!”
А сын катаўся без супыну:
Ганяў, прыпаўшы да руля,
Па лужынах і каляінах,
У слуп урэзаўся пасля.
Стаміўся так, што дыхаць цяжка,
Прыгнуўся да зямлі, як дзед,
Бо на плячах дадому цягне
Разбіты свой веласіпед.
Віктар Пунтус