Загадкі-амонімы
Понедельник, 16.12.2019 15:00. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
1. Паўднёвае, слыннае, вечназялёнае,
Само гэта дрэва
Нам мала знаёмае.
Ды, пэўна, чыталі
Ці чулі падчас:
Частуе пладамі,
Прыправаю нас.
Ці знойдзеш замену алею, маслінам?
А трэба —
Становіцца маслам машынным.
Хоць нам сустракаюцца
Рэдка надзіва,
Ды назва адна ў іх.
Якая? ….. (Аліва)
2. Ён — дрэва лісцёвае,
рэдкае, ды
Ён часткай саней
Станавіўся заўжды,
Як звязваў надзейна,
Трывала палоззе,
Каб без папярэчыны
Не распаўзлося.
А вы паразважце,
Мне дайце адказ:
Ці чулі найменне,
Ці бачылі … (вяз)
Мікола Чарняўскі