Вершы Алеся Емяльянава-Шыловіча
Пятница, 7.06.2019 06:00. Рубрика: Вершы
Вугрыніяда
З Нарочча ў Саргасава мора
Вугры кіраваліся спора,
Ды толькі на горкае гора
Дамоў не вярнуліся з мора.
Мяркую, вар’яцкі акрутны
Прыбраў іх Бермудскі трохкутнік,
Праз некалькі год вуграняты
Прыплылі нарэшце дахаты.
І ў Нарачы гэтых вугроў
Цяпер будзь здароў!
Электробус
Як вусень, жоўты электробус
Сталічнай вулкаю паўзе.
Народу ж унутры, як бобу —
На працу, ў краму, на вучобу —
Куды захочаш, давязе.