Май
Среда, 29.05.2019 11:48. Рубрика: Вершы
Карагод месяцаў
Травень-май, наш месяц пяты,
Наступіў вясне на пяты.
Свеціць сонца цэлы дзень,
Гучна майскі хрушч гудзе.
Як захоча дождж праліцца,
То пачнецца навальніца.
Хоць з маланкай і грамніцай,
Ды ніхто іх не баіцца!
Мы пад гэты цёплы дождж
Пойдзем проста басанож
І разбудзім смехам звонкім
Усе колеры вясёлкі,
Да яе рукой дастанем!
Ды ў нас адно пытанне:
Пра цябе, май, мы ўсё знаем,
А не ведаем мы толькі,
Колькі кропак у багоўкі
І нашто багоўцы кропкі?
Віка Трэнас
Прыкметы і прымаўкі
Будзе дождж ісці — будзе хлеб расці.
Калі чаромха цвіце, паўсюдна холад жыве.
Дождж намачыў, а сонейка высушыць.










