Сакавік
Суббота, 30.03.2019 07:11. Рубрика: Вершы
Месяц, што мае імя сакавік,
З лютай зімой жартаваць не прывык.
Дзіва як сонцам напоўніўся свет!
А з-пад зямлі вызірнуў першацвет.
Снег растае ў звонкія ручаінкі,
Ёсць завушніцы ў бярозкі-дзяўчынкі.
Мішка прачнуўся і вылез з бярлогі,
Лось адрасціў сабе новыя рогі,
З выраю птушкі спяшаюць дахаты,
А ў зайчыхі цяпер — зайчаняты.
Смачныя будзем пячы мы блінцы,
Радавацца Вясне-Масленіцы!
Прыкметы і прымаўкі
Вясной бывае тры пахаладанні — “на вярбу”, “на жабку”, “на зязюльку”.
Вясной зверху прыпякае, а знізу марозам падціскае.
Грак — на гары і вясна — на двары.
Журавель прыляцеў — цяпло прынёс.
Дождж і сонца вясной ткуць дыван квяцісты.
Віка ТРЭНАС