Недзіцячыя задачкі (частка 2)
Прывітанне, дружа! Ці развязаў ты ўсе задачы, якія мы змяшчалі ў папярэднім нумары? Малайчына, я не сумняваўся, што ў цябе ўсё атрымаецца. А цяпер новыя задачкі! Гатовы? Тады паехалі!
Задача №1
Смоўж выпаўзае з калодзежа глыбінёй 5 метраў. За дзень ён паднімаецца на 3 метры, а за ноч апускаецца на 2 метры. За які час смоўж дабярэцца са дна калодзежа да паверхні зямлі?
Задача №2
Паляўнічы выйшаў з хаты і пайшоў у лес з хуткасцю 4 кіламетры на гадзіну. Праз гадзіну з гораду прыехаў на паляванне ягоны сябар і пайшоў наўздагон за паляўнічым, а сабака сябра пабег за паляўнічым з хуткасцю 10 кіламетраў на гадзіну і дагнаў яго. Але паляўнічы не сцяміў, што яму трэба спыніцца. Тады сабака вярнуўся да гаспадара. Потым пабег да паляўнічага і так бегаў да таго часу, пакуль госць не дагнаў паляўнічага. Сабака прабег 20 кіламетраў. З якой хуткасцю ішоў сябра паляўнічага?
Задача №3
Сем трусікаў з’ядаюць сем моркавак за 7 хвілін. За колькі хвілін 9 трусікаў з’ядуць 9 моркавак?
Поспехаў табе, юны дружа.
Адказы на задачы, змешчаныя ў студзеньскім нумары: №1 — 6 цурбаноў; №2 — 15 удараў; №3 — 6 кіламетраў.
Больш задачак, а таксама адказы на гэтыя шукайце ТУТ