На санках
Понедельник, 28.01.2019 10:27. Рубрика: Вершы
Які сягоння коўзкі снег!
Як лёгка з ветрам дужацца!
Нішто не спыніць санак бег,
Хоць і галовы кружацца.
Няхай сняжынкі ў вочы б’юць
І маразам сярдуецца! –
А санкі
полазам пяюць,
І холаду –
не чуецца.
Імчым з гары,
Ляцім з гары.
З дарогі, гурбы снежныя!
Уся зямля для дзетвары –
У гэты дзень – бязмежная!..
Кастусь КІРЭЕНКА