Мая Беларусь
Четверг, 24.01.2019 08:00. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Дарагія сябры! Вучні і настаўніца 2 “В” класа сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны натхніліся творамі выдатных беларускіх аўтараў Міколы Чарняўскага, Авяр’яна Дзеружынскага, Фамы Рамашкі, Васіля Жуковіча і напісалі калектыўны верш-прызнанне ў любові да роднага краю. Таксама дзеці даслалі Васю Вясёлкіну малюнкі. Як цудоўна атрымалася! А што вы можаце расказаць пра сваю малую радзіму, пра свой горад ці вёску? Дасылайце свае творы і малюнкі ў рэдакцыю.
Ашмяншчына
Ашмянцамі нас называюць здаўна,
Ашмяншчына наша — сама дабрыня.
Адною сям’ёй тут у шчасці жывем,
Раздолле гуляць і вучыцца дзятве.
Над любай зямлёю бусел лунае,
У полі лянок сінім вочкам міргае.
Ашмянскі наш край, табой ганарымся!
З любоўю к табе кожны з нас нарадзіўся.