Вершы Уладзіміра Мацвеенкі
Пятница, 31.08.2018 16:33. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Арэлі
Мы прыбеглі
На арэлі,
Смелыя –
Адразу селі.
А хто гушкацца
Баіцца,
Няхай з намі не садзіцца.
Загадка
У саванне
Прамільгнулі
Паласатыя кашулі.
Ды не ўбачыў
Промень зыркі
Аніводнай
Бесказыркі.
Колькі гусей?
Яўсей
Па беразе ідзе,
Аж бачыць –
Гускі на вадзе.
Адна з іх –
Першая плыве,
Адна –
Плыве між дзвюх,
Адна –
Апошняю плыве,
Спяшае
Ва ўвесь дух.
Вось і пытаецца
Яўсей:
– Колькі на рацэ
Гусей?