Вясёлкавае лета
Вучні мінскіх школ №№ 129, 202, 67, 138, 71 наведалі пад час школьных канікул музей “Вясёлкі”. Гэтыя сустрэчы былі напоўнены адкрытасцю, шчырасцю, даверам.
***
Рэдакцыя “Вясёлкі” і “Бусі” прыняла ўдзел у VI дабрачынным інклюзіўным фэсце “Мы патрэбныя адзін аднаму” для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
***
Галоўны рэдактар “Вясёлкі” і “Бусі” Уладзімір Ліпскі за гэта лета шмат падарожнічаў па Беларусі, сустракаўся з юнымі чытачамі ў санаторыях “Случ” і “Сонейка”, выступаў на свяце Купалля ў вёсцы Александрыя.
***
Літаратурны рэдактар Васіль Дранько-Майсюк правёў некалькі тэатралізаваных сустрэч у бібліятэках Мінска, дзе ў гульнёвай форме расказаў пра аднаго з заснавальнікаў “Вясёлкі” пісьменніка Янку Маўра.
***
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Ліпскаму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”. Высокую ўзнагароду яму асабіста ўручыў Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці. Цёплыя словы віншавання даслала ў рэдакцыю пісьменніца Раіса Баравікова: “За сваю плённую творчую працу пісьменнік у свой час атрымаў Дзяржаўную прэмію. А за яго адданае шчыраванне ў Беларускім дзіцячым фондзе яму ўручана міжнародная прэмія імя Альберта Швейцара. І вось яшчэ адна знакавая ўзнагарода, цяпер ужо на ніве культуры, дзе Заслужаны дзеяч трэба разумець, як Асветнік”.
Цалкам тэст віншавання Раісы Баравіковай чытайце на нашым сайце ТУТ.
Для хлопчыкаў і для дзяўчынак
«Вясёлка” – лепшы адпачынак!
Выпісвайце, сябруйце!