Сяброў лягчэй губляць, чым знаходзіць
Казкі сучасных чараўнікоў
(Паводле апавядання “Шубуршун вяртаецца да рэчкі”)
1. Вераніка святкавала дзень нараджэння і забылася вывучыць верш Янкі Купалы. Шубуршун, які жыў у яе дзённіку, быў незадаволены…
ШУБУРШУН. Як ты магла?
ВЕРАНІКА. Толькі і робіш, што папікаеш! Надакучыў!..
2. ШУБУРШУН. Калі я надакучыў, то вярнуся туды, дзе раней жыў, – на рэчку!
3.Сумна без Шубуршуна. Але як яго вярнуць?
ВЕРАНІКА (гартае кнігу Янкі Купалы). Раскажу на памяць верш Купалы, і сябар вернецца! Толькі які б вывучыць?
4. Раптам падзьмуў вецер, кніга раскрылася на гэтых радках…
Ой ты, Юрачка,
Што не вучышся?
Так да невукаў
Ты далучышся.
5. Як толькі расказала верш – Шубуршун тут як тут!
ШУБУРШУН. Глядзі, каб сама не ператварылася ў такога Юрачку!
ВЕРАНІКА. Даруй! Цяпер Купала мой любімы паэт, бо дзякуючы яму я змагла цябе вярнуць!
6. ШУБУРШУН. Памятай, сяброў лягчэй губляць, чым знаходзіць!
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ