Шчасце
Среда, 7.03.2018 14:10. Рубрика: Конкурсы
Я – звычайная дзяўчынка,
А завуць мяне Хрысцінка.
Неяк раптам запытала
У мяне матуля Ала:
“Для цябе што значыць шчасце?”
Не змагла ёй адказаць я.
І падумала адразу
З татам пашукаць адказу.
Расказаў тады мне тата,
Што для кожнага сваё
Існуе на свеце шчасце:
Для адных – сваё жыллё,
Для другіх – яно ў багацці,
Але ўсё гэта не тое,
Шчасце ёсць зусім другое.
Шчасце – калі ёсць здароўе,
Калі мы жывём з любоўю,
Калі побач мама, тата
І сяброў – багата хата!
Раптам зразумела я:
Мы – шчаслівая сям’я!
Хрысціна МІХАЛЁНАК, СШ № 1 г. Лагойска










