Кошка, якая любіць пыласос
Пятница, 2.03.2018 13:26. Рубрика: Конкурсы
Мае прыгоды
Мая кошка – незвычайная. Вельмі ласкавая, перад сном заўсёды вуркоча мне на вушка калыханкі. Аднойчы мама купіла новы пыласос. Кэсі (менавіта так завуць кошку) гуляла з паветраным шарыкам. Яна, дарэчы, вельмі любіць шарыкі. Радуецца калі можа менш за хвіліну іх “лопнуць”. Дык вось, Кэсі дурэе з шарыкамі і раптам чуе новы гук: мама правярае пыласос. Звычайна кошкі баяцца гэтай прылады, але толькі не Кэсі. З радасным мяўканнем заскочыла на яго і з выглядам сапраўднай каралевы сядзела там увесь час, пакуль мама пыласосіла.
А раніцай нас пабудзіў нечаканы гул. Прыбягаем у залу і бачым: Кэсі навучылася ўключаць пыласос і на ім сядзіць, дужа задаволеная сабой.
Злата КРАСАЧКА, дзіцячы сад № 41 г. Мінска, 5 гадоў