Мой брацік
Понедельник, 12.02.2018 10:46. Рубрика: Таленты "Вясёлкі"
У нашай новай рубрыцы мы друкуем юных аўтараў, чые творы здзіўляюць сваёй недзіцячай самабытнасцю і адметнасцю. Сёння прадстаўляем вам 12-ці гадовага Кастуся Жыбуля, які складае вершы, піша цікавую прозу. Яго п’еса “Чыгунка” (пастаўленая Сямейным інклюзіў-тэатрам “і”) атрымала цудоўныя водгукі тэатральных крытыкаў.
Птушка-птушачка, прыляці!
За брацікам паглядзі.
Калі ён ляжыць на мяжы,
«Ціў-ціў-ціў», калі ласка, скажы.
Калі ж брацік упаў з ложка,
Кліч на дапамогу кошку.
Але малыш ляжыць цудоўна.
Птушцы вясёла, у сям’і радасці поўна!