Усе фарбы «Вясёлкі
Ісак ДАВІДОВІЧ (1911 – 1993) – легендарны беларускі графік, які супрацоўнічаў з “Вясёлкай” ад пачатку яе стварэння. Асабіста ведаў Янку
Купалу, Якуба Коласа, Змітрака Бядулю ды іншых класікаў айчыннай літаратуры. Першы рэдактар нашага часопіса Васіль Вітка захапляўся творамі Ісака Давідовіча, называў яго “талісманам «Вясёлкі»”. Строгі і стрыманы, маўківы і няўсмешлівы – мастак быў непараўнальны ў маляванні святаў, дзіцячых гарэзлівых гульняў і прыгодаў.
Глядзіш на стракатыя акварэлі Давідовіча – і літаральна чуеш дзіцячы смех, вясёлы шум. На працягу больш, чым трыццаці год сяброўства з «Вясёлкай» ён не мяняў сваёй творчай манеры. Яго фарбы нязменнымі кроплямі-выбухамі скакалі па старонках часопіса, ствараючы ў многіх пакаленняў чытачоў заўсёднае адчуванне свята.
Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК