Незвычайны квест
Пятница, 22.09.2017 07:13. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
У мой дзень нараджэння я са сваімі сябрамі (адным з якіх быў Віталь) схадзілі на квест.
Нас запусцілі ў пакой. Далі заданне. Раптам згасла святло. Я ніколі не любіў цёмныя закрытыя памяшканні і адчуў сябе ніякавата. Ад страху закружылася галава.
Мы пачалі крычаць, тузаць дзверы, але марна. Адзіны, хто захаваў спакой, гэта Віталь. Ён прапанаваў выстукваць па дзвярах азбукай Морзэ “SOS”. У выніку нас выпусцілі.
Гэты квест запомніўся надоўга, бо атрымаўся вельмі рэалістычным!
Даніла ДРАБОВІЧ, гімназія № 12 г. Мінска, 9 “А” клас.