Гульня “Хто сабраў маю маліну?”
Вторник, 20.06.2017 07:43. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
- Удзельнікі становяцца ў кола і трымаюцца за рукі.
- З’яўляецца Мядзведзь. Шукае, хто сабраў яго маліну. Называе прыкметы (“Маліну сабраў хлопчык з сінімі вачамі, у паласатай футболцы, белых кедах”).
- Кідаецца на аднаго з гульцоў, які забягае ў кола дзяцей, а суседзі трымаюцца за рукі, каб не прапусціць Мішку.
- Як толькі ў цэнтры кола набіраецца шмат гульцоў, Мядзведзь на іх кідаецца. Яны мяняюцца месцамі: тыя, хто былі ў цэнтры кола, бяруцца за рукі і ўтвараюць круг, куды хаваюцца астатнія ўдзельнікі. Мішка кідаецца з іншага боку, і гульцы ізноў мяняюцца месцамі.
- Стомлены Мядзвеведзь засынае, а дзеці акружаюць яго і крычаць: “Мішка, хочаш малінавага варэння?” Пасля чаго спяваюць:
Мы варэнне гатуем…
(паказваюць рукамі, як гэта робяць)
Мішку частуем…
(зачэрпваюць нябачнымі апалонікамі варэнне і кідаюць у пашчу Мядзведзю)
Каб добры ён быў…
І дзетак любіў!
(Мішка танцуе, а дзеці паўтараюць за ім танец).
Прыдумаў Васіль Дранько-Майсюк