Понедельник, 17.08.2015 08:14
Люлі, люлі, ўсе паснулі –
І бабулі, і дзядулі.
Толькі Яначка не спіць,
Вачаняткамі мігціць.
Вочкі, не міргайце,
Янку не стамляйце.
Ножкі бегалі нямала,
На двары дзятва гуляла.
Адпачніце, ножкі,
Вы прысталі трошкі.
Рукі зайку абхапілі,
Абхапілі-прытулілі.
Ручкі, заціхайце,
Лёгкі сон чакайце.
Супыніліся ўсе ... Далей
|
Калыханка – Янку
Буся-будаўнік
Понедельник, 6.07.2015 07:05
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Аповесць-казка
Буся назіраў, як дзеці з су-сед-ня-га двара будавалі шпа-коў-ню. Рэзалі пілкай дошкі. Цюкалі малатком. Дружна га-ма-ні-лі.
Яны нават пад-ма-га-лі сваім бацькам пад-ра-ман-та-ваць плот, брамку, лаўку. Разам ... Далей
|
Вавёрка і воўк
Четверг, 2.07.2015 08:50
Вавёрка пераскоквала з галіны на галіну і ўпала проста на соннага ваўка. Воўк ускочыў і хацеў яе з’есці. Вавёрка ўзмалілася:
– Пусці мяне.
Воўк сказаў:
– Добра, я пушчу цябе, толькі скажы мне, ... Далей
|
Забаўлянкі
Среда, 1.07.2015 07:45
Конік
Конік скача па траве.
–Падвязі! – хлапчук заве.
А ён скокнуў на далонь:
– Конік, дружа мой, не конь!
Бусел
На стракатым летнім лузе
Фіззарадку робіць бусел:
Доўгай дзюбаю гайдае –
Ды на жабак паглядае.
Жабкі
Жабкі грэюцца на сонцы,
Быццам ... Далей
|
Дзед і яблыні
Вторник, 30.06.2015 07:38
Дзед садзіў яблыні. Яму сказалі: “Навошта табе яблыні? Доўга чакаць з гэтых яблынь пладоў, і ты не з’ясі з іх яблычкаў”. Стары адказаў: “Я не з’ем – іншыя з’ядуць, мне ... Далей
|
Мой садок
Понедельник, 29.06.2015 07:35
Буся адкрывае новую рубрыку, у якой будзе знаёміць чытачоў з самымі цікавымі дзіцячымі садкамі. Запрашаем вас у мінскі дзіцячы сад “Ліхтарык”.
Дабрадзей для ўсіх Дзяцей
Сцэнарый заняткаў па правах дзяцей
Вядучы. Сёння мы ... Далей
|
Вершы на памяць
Пятница, 26.06.2015 07:29
Васіль ЖУКОВІЧ
Дала кароўка малака
Красуля з зялёнага лугу прыйшла,
Вядро малака гаспадыні дала.
Па кубках бабуля яго разлівала,
Любімых унукаў усіх частавала.
Нэлі ТУЛУПАВА
Кракадзіл
Я зляпіла кракадзіла,
Падарыць хацела Дзіне.
Дзіна адмаўляецца:
– Кракадзіл кусаецца!
– Смешная ты, Дзіна,
Ён жа ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Д
Четверг, 25.06.2015 10:18
Буся дзюбкай піша словы:
Дзед – дзядоўнік, дрэва – дровы.
Дзьмухавец – ад слова “дзьмуць”,
Дзеркачом двары мятуць.
Дзікі – дзік, драпежнік – драпаў.
Слоў сугучных так багата!
Дзе – дыван, а дзе – дзірван,
Здагадайся, дружа, ... Далей
|
Буся – вясёлы спявак
Среда, 24.06.2015 07:26
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Аповесць-казка
19. Буся – вясёлы спявак
Бацькі паляцелі на па-ля-ва-нне.
Буся застаўся вартаваць буслянку. Не ад вераб’ёў, якія па-ся-лі-лі-ся на ніжніх паверхах іхняга маёнтка. Не ад ластавак, якія ... Далей
|
Агарод
Вторник, 23.06.2015 10:15
Агурочкі
Агурочкі-агуркі –
роўна-доўгія радкі.
Агурочкі любяць дождж, –
будзе ў дождж іх поўны кош!
Баклажаны
У маёй сяброўкі Жанны
пасінелі баклажаны.
А яшчэ як пасмялеюць –
дык і болей пацямнеюць.
Бульба
Пазіраць мне люба,
як усходзіць бульба.
Будуць – анігадкі –
дранічкі-аладкі!
Бурак
Паліваю, ... Далей
|
Клін у небе
Суббота, 14.02.2015 14:20
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Аповесць-казка
Буслы з усіх вёсак пачалі штодня збірацца на сенажаці. На ёй людзі скасілі траву, высушылі яе і сабралі ў вялізныя белыя мяхі. Будзе корм для ... Далей
|
Ах, Афрыка!
Пятница, 13.02.2015 11:17
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Аповесць-казка
Аднойчы Буся вельмі радасна вітаў узыход сонца. Стаў сваімі чырвонымі боцікамі на самы край буслянкі. Крылы выпрастаў. Махнуў раз. Махнуў два. І раптам адчуў, што ... Далей
|