Понедельник, 21.12.2015 08:22
Мячык
Наша Таня гучна плача:
Укаціўся ў рэчку мячык.
– Ціха, Танечка, не плач:
Не патоне ў рэчцы мяч.
Зайка
Збегла ад дажджу малая,
Зайку кінула на лаве,
Злезці ён з яе не змог
І да нітачкі прамок.
Бычок
Ідзе бычок, ... Далей
|
Вершы Агніi Барто
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Пятница, 18.12.2015 08:15
Аповесць-казка
31. Гаўкала ахоўвае Клекатуню і Бусю
Над вёскай праляцеў доўгі, белы клін буслоў. Важак Бусел клекатнуў на ўсё на-ва-ко-лле. Людзі па-вы-бя-га-лі з хат, махалі птушкам рукамі. Дзеці крычалі:
– Буслы!.. Буслы ад-ля-та-юць ... Далей
|
Калыханка
Четверг, 17.12.2015 07:11
Ходзіць ноч нячутна
За тваім акном.
Спі, мая дачушка,
Спі салодкім сном.
Птушкі ўсе замоўклі
І палеглі спаць.
Будуць заўтра зноўку
Песні напяваць.
Коцік не мурлыча –
Бач, заснуў і ён,
А гадзіннік ліча
Шмат шчаслівых дзён.
Касманаўт у небе
Правярае ціш.
Спаць, казаў ... Далей
|
Першая кніга ад Бусі
Вторник, 8.12.2015 07:22
Буся спяшаецца падзяліцца сваёй радасцю: у выдавецтве “Харвест” выйшла кніга “Бусева школка. Казкі”. Напісалі яе вядомыя пісьменнікі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. Аўтары стварылі сапраўдны казачны ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Ё
Вторник, 27.10.2015 07:15
Ё
Ёсць нямала слоў на Ё:
Ёгурт, ёкат, ёршык, ёд.
Зручна – тое ж, што і ёмка,
На Раство мы ставім ёлку.
У ёўні сушацца снапы.
Словы з Ё запомніш ты?
Тэкст Святланы БОГУШ
А ты ведаеш ... Далей
|
Вершы на памяць
Понедельник, 26.10.2015 12:11
Іван МУРАВЕЙКА
Уключыце сонейка
Каця прахапілася.
– Яшчэ ноч? – здзівілася. –
– Не хачу быць сонненькай –
Уключыце сонейка!..
Мама шторы расхінула –
Сонца ў хату зазірнула.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ
Залаты агеньчык
Пабяліла шэрань пожні,
Лёг на лужыны лядок.
На бярозцы ... Далей
|
Мама
Понедельник, 26.10.2015 07:08
Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць,
І да сэрца горне, і мілуе,
І так шчыра-моцна пацалуе,
І прамовіць ласкавае слоўца,
І сама засвеціцца ... Далей
|
У восеньскiм лесе
Пятница, 23.10.2015 07:55
Елачка
Зайцу Елачка сказала:
- Сёння лес я не пазнала.
Восень пэндзлікам наўкола
пазалаціла ўсё натхнёна.
Пальчык аб мяне ўкалола
і пакінула зялёнай.
Асіна
- Што за дрэўца на мяжы
кожным лісцікам дрыжыць? –
Запытаўся тата ў сына
і пачуў: -- ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Четверг, 22.10.2015 08:39
Аповесць-казка
27. Здарэнне з Жабуняю
За гаем па-чы-на-ла-ся балотца. Але не яно за-ці-ка-ві-ла Бусю. За балотцам ён угледзеў знаёмую сажалку. Сюды аднойчы Буся прылятаў разам з Бацянком. Бацянок на балотцы шукаў жабак. ... Далей
|
Загадкі з падказкай
Среда, 21.10.2015 07:34
У яго пагляджуся,
Прычашуся, павярнуся.
Выглядаю ў ім я, пэўна,
Нават лепей, чым царэўна.
(Люстэрка)
Рэкі ўзімку закуе…
Адгадайце, што такое?
Ён вясною растае
І становіцца вадою.
(Лёд)
Што за звер, які жыве
У лясах у нашых:
Дрэвы два на галаве
Носіць вельмі ... Далей
|
Лічылка
Вторник, 20.10.2015 08:29
Літара Л прыдумала лічылку:
Нацiснiце для павялiчэння
– Ляцелі лебедзі каля лесу. Люлялі на крылах ліліпутаў. Ледзь селі лебедзі на лузе – сталі лічыць ліліпутаў:
– Ліначка, Леначка, Лісачка,
Лушачка, Лорачка, Лерачка,
Лаўрэнка, Лашурка, ... Далей
|