|
Среда, 15.03.2017 10:16
Малюнак Аксаны Аракчэевай
Баранчык першы – пачынаем вершык,
Баранчык другі – ён не будзе даўгі,
Баранчык трэці – засынаюць дзеці,
Баранчык чацвёрты – усе думкі сцёрты.
Баранчык пяты – анёл ляціць у хаты.
Баранчык шосты ... Далей
|
Лічылка на сон
Як малпы згубілі М
|
Понедельник, 13.03.2017 12:05
Малюнак Кацярыны Білан
Мама Малпа малола муку. Малпяняты Мікі і Мукі памагалі. Мікі – мукамол. Мукі – мукасей.
Мала-памалу змалолі мяшок мукі.
У Мікі – мазалі, мармыча:
– Му́ка малоць муку́.
Малпяня Мукі тармосіць ... Далей
|
Нашы рыбы
|
Четверг, 9.03.2017 09:54
СОМ
У карэнні вольхі дом
Збудаваў пад стромай сом.
І, вусаты, дзень пры дні
Там ляжыць на глыбіні.
СУДАК
Плотку вёрткую судак
Не ўпалюе аніяк,
Бо гадзінамі яна
Ля рачнога ўецца дна.
ВЕРХАВОДКА
Пазяхае ў сне салодка
Трапятуха верхаводка.
Як не спаць? – ... Далей
|
Калыханка для Васілінкі
|
Понедельник, 6.03.2017 18:41
Ручку пад вушка,
Вочкі заплюшчы
І пакрысе засынай,
Любая дачушка,
Лапатушка, шчабятушка,
Баю-бай.
На калысцы-чоўне
Міма зор і поўні
Мы плывем за небакрай.
Хмаркі, як падушкі,
Цёплых сноў, дачушка,
Баю-бай.
Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ-ШЫЛОВІЧ
... Далей
|
Лічба з літарай сябруюць
|
Четверг, 2.03.2017 07:22
Бусева кнігарня
Так называецца новая кніга паэта Анатоля Зэкава. Прачытаем разам некаторыя вершы-задачкі, вершы-загадкі нашага аўтара.
Як што?
Адкажыце, хлопчык рускі
І зямляк мой беларус:
Як арбуз па-беларуску
І па-руску – як гарбуз?
Скласці і падзяліць
Пяць бананаў ... Далей
|
Салдацкае пісьмо
|
Вторник, 28.02.2017 09:05
Малюнкі Віталя Дударэнкі
Мама чытала пісьмо і радавалася. Яе брат Пеця пісаў, што служыць на самай граніцы, што нядаўна атрымаў падзяку ад камандзіра.
Рыгорка сядзеў на канапе і слухаў. У канцы ... Далей
|
Матулі
|
Пятница, 24.02.2017 08:32
Грабянец у руках матулі,
Ім расчэсвае мне валасы.
Кацяняты ў куце заснулі,
Мабыць, бачаць малочныя сны.
І так цёпла, утульна ў хаце,
Дзьмуць у комін гарачы вятры.
Я шчаслівая: побач маці.
Мне, напэўна, гадочкі тры.
Аліна АГРЭНІЧ ... Далей
|
Калыханка для сына
|
Среда, 22.02.2017 06:19
Добрых сноў перад вясной!
Малюнак Аксаны Аракчэевай
Спі, мой сынок,
Прэч сыдзе змрок,
Месяц узышоў над зямлёй.
У шчодры вячор,
У добры вячор
Зоры падораць спакой.
Спі, любы мой,
Ціхай зімой
Я залюляю цябе.
З марай у руцэ,
У зорнай рацэ
Месяц, ... Далей
|
Вершы на памяць
|
Понедельник, 20.02.2017 07:57
Паўлюк ПРАНУЗА
Маміны рукі
Маміны рукі самыя лепшыя:
Няньчылі, гушкалі, лашчылі першыя.
Маміны рукі самыя добрыя,
Маміны рукі самыя шчодрыя.
Маміны рукі дужа руплівыя,
Маміны рукі заўсёды цярплівыя.
Маміны рукі самыя ветлыя,
Маміны рукі самыя светлыя.
Пімен ПАНЧАНКА
Каця
У Каці добры ... Далей
|
Зімовы цуд
|
Понедельник, 16.01.2017 08:29
Маскарад
Маскрад у нашым доме.
І папрасіла кошку Тома:
– На шафу скокні, я – жырафа,
У міг цябе дастану з шафы.
– Жырафа? Ах! – смяецца кошка:
– Ты падрасці спачатку трошкі!
Сад
– Што такое? Сад ... Далей
|
Вёрткая жабка
|
Суббота, 14.01.2017 08:25
казка
Прыходзіць Маша з дзіцячага садка, хваліцца:
– Я сёння жабкай была.
– Як гэта? – дзівіцца бабуля Ніна.
– Мы ўсе ў групе жабкамі былі. А выхавальніца – чапляй. І лавіла нас.
– Цябе ... Далей
|
Вясёлыя прыгоды Рысачкі
|
Четверг, 12.01.2017 08:22
Надышла чараўніца-зіма. На дрэвах з’явіліся пухнатыя шапкі. Выраслі снегавыя гурбы, падобныя на казачных звяроў. На вуліцы штодзень каталіся з горкі ружовашчокія дзеці.
– Буся, паглядзі, як весела гуляюць хлопчыкі і дзяўчынкі! ... Далей
|






















