Вторник, 21.03.2017 12:23
Н
Ёсць на Н такія словы:
Неўзабаве і нанова.
Неўзабаве – хутка,значыць,
А нанова – перайначыць
І пачаць усё спачатку.
Запіс сціслы ў нас – нататка.
Нашча – зранку не паеўшы,
Дзе ніхто не ходзіць – неруш.
А яшчэ ёсць навальніца,
Нагавіцы і нажніцы,
Небасхіл і небакрай –
Словы з Бусем паўтарай!
Тэкст Святланы БОГУШ
А якія яшчэ ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Н
Бусеў слоўнічак. Літара М
Вторник, 3.01.2017 07:03
М
Разам з Бусем назавем
Словы з пачатковай М.
Муляр моцны мур кладзе,
Морква на градзе расце.
Махавік схаваўся ў мох,
Каб ніхто знайсці не змог.
Мітуслівы матылёк
Сеў на мулкі матузок
І глядзіць: паблізу млына
Есць мядзведзь з куста маліны.
А маланка зажахала –
Ўсіх у сховы разагнала.
Тэкст Святланы БОГУШ
Іншыя літары рубрыкі "Бусеў слоўнічак"
... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Л
Вторник, 1.11.2016 10:00
Л
Напісаў аднойчы ліст
Бусю рыжы добры ліс:
“Дружа, можаш растлумачыць,
Што ўсе словы тыя значаць?
Луста, лесвіца, лупіна,
Лопух, лоўж, ліхтар, лагчына,
Ластаўка, люстэрка, лялька,
Лічба, лыжка, ложак, лаўка”.
Буся слоўнічак дастаў –
І адказ намаляваў.
Ліс удзячны, пакрысе
Вывучае словы ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара К
Вторник, 13.09.2016 08:16
Сябрукоў у Бусі шмат:
Качка, кнігаўка, каршак,
Конік, каня, конь, крумкач,
Крот, кажан, каршун, касач.
А руплівая казуля
Сшыла бусліку кашулю,
Капялюш і камізэльку,
Да яе – каўнер, кішэньку.
Буся ходзіць па балоце:
Дзе сяброў такіх хто знойдзе?
Тэкст Святланы ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Й
Среда, 29.06.2016 16:12
Й
Пра літару і нескладовае
Размова будзе адмысловая,
Бо хоць і ёсць яна ў азбуцы,
Ды словы ёй не пачынаюцца.
Затое пішам небакрай,
Ручай, гай, вырай, каравай,
Лінейка, байка, канарэйка,
Айчына, чайка і батлейка.
Наш Буся словы ўсе запомніў.
А ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Ж
Понедельник, 28.12.2015 07:51
Ж
Жораў жменю журавінаў
Жвава ў дзюбку сваю ўкінуў.
А жаўна – вось жартаўніца! –
Лапкі змазала жывіцай.
Ў жвір схаваўся жэўжык-жук,
Каб не высачыў жаўрук.
Жабка ўскочыла на жэрдку –
Жамяру ганяе зрэдку.
Ты ж, малюнак разглядзеўшы,
Назаві ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Ё
Вторник, 27.10.2015 07:15
Ё
Ёсць нямала слоў на Ё:
Ёгурт, ёкат, ёршык, ёд.
Зручна – тое ж, што і ёмка,
На Раство мы ставім ёлку.
У ёўні сушацца снапы.
Словы з Ё запомніш ты?
Тэкст Святланы БОГУШ
А ты ведаеш ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Е
Пятница, 18.09.2015 07:52
Е
Буся ў слоўнічку сваім
Новыя знаходзіць словы:
Ежа – тое, што ядзім,
Ельнік – лес яловы.
Елка ў ельніку расце,
Едкі дым нам слепіць вочы.
Словы ўсе запомнім з Е
І далей пакрочым.
Тэкст Святланы Богуш
Якія словы на ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Д
Четверг, 25.06.2015 10:18
Буся дзюбкай піша словы:
Дзед – дзядоўнік, дрэва – дровы.
Дзьмухавец – ад слова “дзьмуць”,
Дзеркачом двары мятуць.
Дзікі – дзік, драпежнік – драпаў.
Слоў сугучных так багата!
Дзе – дыван, а дзе – дзірван,
Здагадайся, дружа, ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара А
Среда, 29.10.2014 08:51
А
Буся слоўнічак гартае,
Словы ён запамінае:
З цеста мы пячом аладкі,
Дождж і снег завём “ападкі”.
З агарода – агурок,
Хто лайдачыць – абібок.
Абаранак на абрусе –
Словы ўсе запомніў Буся.
Святлана БОГУШ
Іншыя літары рубрыкі "Бусеў слоўнічак" ... Далей
|