Четверг, 5.02.2015 07:45
Пісьменніку Іосіфу Рогалю – 75 гадоў. Віншуем!
Больш паўсвету адкрочыць я змог,
Усё шукаў найшчаслівай дарогі.
Ды няма нам мілей тых дарог,
Дзе хадзілі дзіцячыя ногі.
Як наведаю зноў родны кут –
На сцяжынку ступлю, і ... Далей
|
Дарогі жыцця
Забаўлянкі
Среда, 4.02.2015 12:47
Генадзь АЎЛАСЕНКА
Боцікі Вуркоціка
У ката Вуркоціка
мышкі
згрызлі боцікі.
А пасля
тры дні не елі,
бо жывоцікі
балелі.
Уладзімір МАЗГО
Кнігалюбы
Я спяшаюся да Любы.
Я і Люба – кнігалюбы.
Прачыталі столькі кніг –
Палічыць не можам іх.
Анатоль ЗЭКАЎ
Кірыла і мыла
Змыліў брус вялікі ... Далей
|
Калядкі
Среда, 4.02.2015 07:42
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Вясёлае свята прыйшло зноў да нас.
Святкуем мы сёння Калядкі.
Гатуем у печы мы шмат смачных страў:
Варэнікі, вушкі, аладкі.
Увечары чуецца радасны звон:
Ідуць калядоўшчыкі гуртам.
У іх – гарманіст і каза з ... Далей
|
Ноч і дзень
Вторник, 3.02.2015 07:38
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Ночка цёмная настала,
Вёска спіць спакойным сном.
Зорка ў вокны пазірала.
Ціха-ціха за акном.
Спяць дарослыя і дзеткі,
Заўтра прыйдзе новы дзень.
Зноў прачнуцца птушкі, кветкі,
Блісне сонечны прамень.
Акім ШТУКАР,
Калінкавіцкі раён, Дудзіцкая СШ. ... Далей
|
Новы дзень
Понедельник, 2.02.2015 07:35
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Ірынка прачнулася задоўга да таго, як расплюшчыла вочы. Прачнулася ад таго, што нешта лашчыла яе твар. Здагадалася: гэта сонейка. Так прыемна ў халодны зімовы дзень адчуць дотык цёплых, ... Далей
|
Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу
Пятница, 30.01.2015 07:31
Кот Варгін перадумаў забягаць у пад’езд вялікага дзевяціпавярховага дома і цяпер сядзеў на леташняй клумбе, ужо добра запарушанай снегам. Хацелася есці. Прайшло некалькі дзён пасля таго, як ён збег ад ... Далей
|
Муха
Четверг, 29.01.2015 07:27
Чалавек сядзеў за сталом і штосьці пісаў у сшытак, а муха вісела на столі, уніз галавою, і разглядала яго.
“Я хоць і не такая спрытная, каб сядзець дагары нагамі, – думала ... Далей
|
Залатая яблынька
Среда, 28.01.2015 13:57
Беларуская народная казка
Жыў дзед і баба. І былі ў іх дочкі - дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну - Юля.
Баба сваю родную дачку песціла, даглядала, ... Далей
|
Вершы Анатоля Зэкава
Среда, 28.01.2015 07:20
Ліжа мішка лёд
На лясным азерцы
Ліжа мішка лёд,
Ліжа і злуецца:
Лёд – зусім не мёд.
Быў бы мішка з мёдам,
То б не меў турбот.
А пакуль галодны –
Ліжа мішка лёд.
Леў
Як леў грыву расчасаў,
Дык такі ... Далей
|
Зімой
Вторник, 27.01.2015 07:16
Снег ідзе густы і волкі,
А бабуся на катку
Перад навагодняй ёлкай
Снег рассунула мяцёлкай
І вядро ўзяла ў руку.
Разграбае снег, як вату,
І сярод яго клубоў
Сыпле жменяю зярняты
І склікае галубоў.
Б’юцца крылы перад тварам,
Як у ... Далей
|
Віншуем лаўрэатаў!
Понедельник, 26.01.2015 07:10
Рашэннем рэдакцыйнай калегіі вясёлкаўская прэмія імя Васіля Віткі за 2014 год прысуджаецца:
пісьменнікам
Васілю ЗУЁНКУ – за вершы “Ёсць у нас краіна Мяў”, “Пад кустом”, “Кот адправіўся ў палёт” (№ 10);
Алесю БАДАКУ ... Далей
|
Вася Веселкин спешит в Солигорск
Пятница, 23.01.2015 15:33
Накануне новогодних праздников районная детская библиотека преподнесла своим читателям подарок. В гости к ребятам с интересной игровой программой, призами, добрыми пожеланиями приехала Козлекевич Радмила Александровна, заведующая отделом по связям с ... Далей
|