У ці Ў?
Часта ўзнікае пытанне: калі пісаць У, а калі – Ў. Апошняя літара – У нескладовае. Яна заўсёды пішацца пасля галосных напачатку слова, калі гэтае слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку. Параўнайце: на моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі “ўра” (крык “ура”), ледзьве ўчуў (раптам учуў). Таксама ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: фаўна, аўдыякасета, раўнд. Выключэнне – слова траур. А яшчэ – пры чаргаванні [л] з [ў] і [в] з [ў]: даў, мыў, казаў, лаўка (лава). Выключэнні – палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя, краіна В’етнам, рака Влтава. Памятайце, што У складовае захоўваецца ў канцы запазычаных слоў, напрыклад, фрау, ток-шоу, ноу-хау. А яшчэ – напачатку ўласных імён, перадаецца вялікай літарай: ва Узбекістан, на Украіне, да Уладзіміра, пры Уладзіславе.
Маргарыта ПРОХАР