Сон
Среда, 21.12.2016 10:11. Рубрика: Вершы
Дрэмле кот на падваконні,
Прытаміўся сёння ён.
Спіць і сніць, напэўна, соня,
Штось кацінае, сваё.
Цёпла ў хаце і ў каморцы.
Склаў вяночкам крылы птах.
Мыш не варухнецца ў норцы,
Каб не разбудзіць ката.
За акном зіма сваволіць,
Цішыню мароз куе.
Спіць ён і акно паволі
Ад дыхання адтае.
Казімір КАМЕЙША