Пятница, 18.11.2016 07:12. Рубрика:
БУСЯ
– Ну, чые вы, ну, чые? –
Кнігаўка пытае.
Цэлы дзень не адстае,
Нада мной лятае.
Хоць ты падай, хоць ты стой –
Як сказаць, чые мы?
Растлумачыць гэта ёй –
Цэлая праблема.
– Мамін я і татаў я,
І сястрычкі Клавы –
Гэта наша ўся сям’я.
Вось такая справа.
Іхні я, яны – мае,
Ці ж не зразумела?
А яна ізноў:
– Чые?
І ў манішцы белай
Праляцела ўсцяж мяжы
І назад:
– Адкуль вы
І чые вы, раскажы.
– Я яшчэ бабулін.
Можа, так яна пяе?
На грудочак села:
– Ну, чые вы, ну, чые?
– Беларусы ўсе мы!
Фёдар ГУРЫНОВІЧ
Мне дужа спадабалося