На сайце «Вясёлкі»» стартуе конкурс фатаздымкаў «Мой лепшы сябар і я»
Вторник, 15.03.2011 17:48. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Паважаныя чытачы! Наш сайт прапануе вам конкурс «Мой лепшы сябар і я»! Да 15 красавіка ўключна мы чакаем вашых арыгінальных фатаздымкаў па тэме конкурса. Дасылайце іх на нашу электронную пошту: veselka.by@gmail.com
Умовы:
1. Ад аднаго ўдзельніка павінна быць прадстаўлена толькі адно фота.
2. У лісце да нас абавязкова напішыце, як вас завуць, як завуць вашага сябра, колькі вам год і адкуль вы.
Удзельнічайце самі і прапануйце знаёмым! Усе фатаздымкі будуць змяшчацца ТУТ. Пасля заканчэння прыёма работ, рэдакцыя адбярэ 15 лепшых. А потым мы ўсе разам будзем абіраць пераможцу на сайце!
Выкарыстоўвайце магчымасць, пакажыце сябе і сваіх сяброў! У якасці прыза пераможца атрымае падпіску на часопіс і памятны сувенір ад «Вясёлкі»