Як пасябравалі Вожык і Заяц
Чароўны куфэрак
У адным вялікім лесе жылі Вожык і Заяц. Яны вельмі любілі займацца фізкультурай. Аднойчы сонечным ранкам Вожык вырашыў зрабіць прабежку. Калі ён прысеў адпачыць, то пачуў, што яго нехта кліча:
– Добры ранак, Вожык, – пачуўся голас Зайца.
– Добры, добры, – адказаў ён.
– Ты займаешся фізкультурай, а мяне з сабою не клічаш. Мы ж павінны разам выступаць на спаборніцтвах, – пакрыўдзіўся Заяц.
– Прабач, калі ласка, Заяц. Я хацеў зрабіць табе сюрпрыз: добра патрэніравацца і перамагчы, – адказаў Вожык.
– Як ты мог? Мы з табой даўно знаёмы, а ты без мяне займаешся. Які ты мне таварыш?
Іх размову пачула цётка Сава. Яна ім растлумачыла: калі яны сябруюць, то ўсё павінны рабіць разам. З той пары Вожык і Заяц – лепшыя сябры. А на спаборніцтвах перамог Воўк, таму сябры вырашылі патрэніравацца яшчэ лепш.
Арына САЙ, 2 ”В” клас СШ № 4 г. Іванава