Бусеў слоўнiчак
Пятница, 29.04.2016 07:50. Рубрика: БУСЯ
І
Індычка ды індычаня
Вучылі словы з “І” паўдня.
І рады з Бусем падзяліцца:
Іголкі хвойныя – ігліца,
Іголка з ніткаю – каб шыць,
А дробны дождж ці снег – імжыць.
Імбрычак – чайнік для заваркі,
Імклівы – значыць, хуткі, шпаркі.
Усе запомніш словы з “І”?
Тады хутчэй іх назаві!
Тэкст Святланы БОГУШ
А якія яшчэ беларускія словы на “І” вы ведаеце?