Понедельник, 21.03.2016 07:50. Рубрика:
Вершы
Павучок са Светлячком
Збудавалі новы дом.
Дом прыгожы,
Дом высокі,
Ды зрабіць забылі вокны.
Павучок пачаў тужыць:
– Як без вокнаў будзем жыць?
Як тут ні напружвай вочы,
Не адрозніш дзень ад ночы.
– Не бядуй, мой Павучок, –
Супакоіў Светлячок. –
Што дарэмна нам тужыць?
Буду ў доме я свяціць.
Анатоль ЗЭКАЎ
У якім нумары «Вясёлкі» друкаваўся гэты верш?