7 каментароў на “Як жа стаць сапраўдным чалавекам?”

  1. Санёк:

    А сапраўды, што трэба каб стаць сапраўдным?

  2. З дзяцінства чытаць «Вясёлку» =)

  3. gvozdj:

    каб стаць сапраўдным, трэба «прыляпіцца» да сапраўднага чалавека, мець іх як мага больш у сваім асяроддзі, каб больш прыкладаў «сапраўднасці» было вакол.

    Чалавек — тое, што ён есць. Выкармлены на хлусні, стане лжецом, на дагодлівасці — падхалімам, на страху — баязліўцам.

    У кожнай птушкі свае птушаняты:

    «И гагары тоже стонут, — им, гагарам, недоступно наслажденье битвой
    жизни: гром ударов их пугает.
    Глупый пингвин робко прячет тело жирное в утесах… Только гордый
    Буревестник реет смело и свободно над седым от пены морем!»

    🙂

    Аднак жа, кожная эпоха, кожнае грамадства вылучае свае прыкметы «сучаснасці».
    Некаторыя ідуць па законах дзікай прыроды, іншыя выконваюць запаведзі Божыя, а нехта боўтаецца ў розных «…ізмах» …

  4. Anastasiya:

    На мой погляд, ёсць класічныя ісціны якіх хочам мы, ці не, але ўсе прытрымліваемся. Гэткія сацыяльныя нормы і каштоўнасці, якія чалавецтва выпрацоўвае гадамі. І вось калі мы іх сапраўды ўсвядомім, г.зн. будзем паводзіць сябе адпаведна, нават калі нас ніхто не бачыць:) — значыць змаглі! Сталі сапраўднымі людзьмі!:))

  5. дзяўчынка:

    Каб стаць сапраўдным чалавекам, патрэбна, каб выхоўвалі не толькі бацькі ці грамадства. Патрэбна, каб і самавыхаванне мела месца.
    Чалавеку не заўсёды патрэбна навязваць, што добра, а што дрэнна. Ён павінен вырашаць і сам. І на ўласным вопыце, каб не паўтараць памылак.
    Агульныя правілы ўсе ўмоўныя. І не для кожнай сітуацыі яны падыходзяць. Увогуле, не для кожнай сітуацыі існуе пэўнае правіла. У адпаведнасці з тым, якія ў чалавека паняцці на конт дабра і зла, ён сам стварае гэтыя правілы.

  6. gvozdj:

    Каго з знакавых агульнавядомых беларускіх публічных дзеячаў далёкага і нядаўняга мінулага, каго з такіх дзеячаў, якіх прынята зараз называць сімваламі нацыі, здабыткам яе духу, культуры, годнасці і мужнасці, гуманізму, каго з іх можна назваць сапраўднымі людзьмі?

    Як бы яны праявілі свае «сапраўдныя» якасці, калі б воляй лёсу-фантазіі, з дапамогай чароўнай машыны часу тыя сапраўдныя людзі раптам апынуліся б сярод нас цяперашніх? Якое было б іх задавальненне бачыць нас, увасабляючых у сабе іх «сапраўдныя» па тых часах мары і чаканні?

    Які лёс быў ў тых сапраўдных людзей, у чым яны памыляліся, у чым раскайваліся, ці была ім ўласцівая ганарыстасць, іншыя заганы; у чым яны «не дацягвалі» да «сапраўднасці»?

    Лёгка ці цяжка стала б ім сярод нас, іх нашчадкаў?
    Ці змяніліся б яны, апыніся сярод нас?
    Як час мог ба паўплываць на прыкметы «сапраўднасці»?

    Сапраўдны …?? Гэты чалавек — бязгрэшны чалавек?
    Хто гатовы назваць сябе сённяшняга годным звацца сапраўдным человенком?
    Каго ў сучаснай Беларусі мы гатовы назваць сапраўдным чалавекам?

  7. Прыемна, што нашыя людзі так разважаюць. А насамрэч, ці ёсць такія людзі ў нашай Сінявокай? Напрыклад, я не ведаю. Таленавітых сярод нашага брата ёсць, але вось Сапраўднага Чалавека сярод лаўрэатаў, заслужаных, ардэнаносцаў — не ведаю…

Пакінуць каментар