Конкурс “Чароўны куфэрак”
Среда, 13.01.2016 07:46. Рубрика: Конкурсы
Зіма
Пушысты сыплецца сняжок,
Накрыўся коўдраю лужок,
А рэчку скоўвае лядок –
Цудоўны будзе там каток!
Дзіма ШЧУРЭВІЧ,
г. Лагойск, СШ № 1.
На горцы
Мне купілі санкі,
Санкі-самакаты.
І пабеглі шпарка
Мы на горку з братам.
Снежныя падушкі…
Мы ляцім далёка!
Як у небе зоркі,
Мы ляцім высока!
Аляксандр ІСАЕНКА,
г. Лагойск, СШ № 1.
Зімовы верш
Зноў прыйшла да нас зіма,
Гурбы снегу намяла!
Дзед Мароз заняў свой пост,
Лёг праз рэчку з лёду мост.
Елкі, сосны ў кажухах,
Шаты снежныя ў лясах.
І рыхтуе зноў зіма
Шмат забаў і гульняў нам:
Вакол ёлкі карагоды,
Танцы, весялосць, прыгоды!
Ксенія МАКАРАВА,
Полацкі раён,
Зялёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа.










