Віншуем нашых пераможцаў!
Дарагія сябры!
Надыходзіць час падвесці вынікі конкурсу “Чароўны куфэрак”. Многія з вас пабачылі на старонках “Вясёлкі” свае вершы, загадкі, казкі, апавяданні, малюнкі. Вельмі прыемна, што ў нашага часопіса столькі таленавітых, разумных і актыўных чытачоў! Рэдакцыя “Вясёлкі” выказвае шчырую падзяку ўсім удзельнікам конкурсу. Пераможцамі сёлета сталі:
• аўтары літаратурных твораў: Іван Астрамецкі, Злата Балаханава, Данііл Гур’ян, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Аліна Мікульская, Серафім Раула, Платон Саевіч, Вікторыя Чаравака, Даяна Шляжко (г. Мінск); Таццяна Чарнігава (Дзяржынскі раён); Павел Кірпік, Марыя Шмаргалава, Серафіма Шэрая, Юлія Ярашонак (Вілейскі раён); Іван Бабіцкі, Насця Снытко, Мацвей Таранаў, Ульяна Франкова, Мікіта Хадатовіч, Ульяна Яраш (г. Барысаў); Аляксандр Ісаенка, Крысціна Міхалёнак, Дзіма Шчурэвіч (г. Лагойск); Леанід Чарняўскі (Дзятлаўскі раён); Саша Кічкайла (Ваўкавыскі раён); Крысціна Барэль (Свіслацкі раён); Вікторыя Знамяроўская, Аліна Казлоўская, Марыя Крыштоп, Уладзіслаў Плаўскі, Аляксандр Пячурчык (Воранаўскі раён); Ліза Калінка (г. Брэст); Уладзіслаў Цімашэнка (г. Ганцавічы); Вераніка Бабічава (г. Гомель); Павел Ляшко, Уладзіслаў Цімашэнка (г. Калінкавічы); Акім Штукар (Калінкавіцкі раён); Анастасія Белая (г. Светлагорск); Ілона Лявоненка (г. Лепель); Яна Грыгаровіч, Мікалай Гутнік, Павел Жарнасек (Лепельскі раён); Даша Заяц, Ксенія Макарава (Полацкі раён).
• юныя мастакі: Вера Бахановіч, Ангеліна Васькоўская, Анастасія Дуціна, Маргарыта Кобранава, Анастасія Лукашова, Серафім Раула, Настасся Рубан, Ксенія Сідаровіч, Вікторыя Яроміч (г. Мінск); Ілья Касцецкі, Паліна Лосік, Лера Цярэшчанка (Мінскі раён); Максім Амілаўскі, Аліна Максімовіч, Ксенія Маскаленка, Дзіма Сэсараў, Ілья Сяляўска (Вілейскі раён); Аляксандра Антаневіч, Крысціна Белазор, Ульяна Кручак, Анастасія Лукашова, Дзмітрый Повараў, Ульяна Франкова (г. Барысаў); Дар’я Кавалёва, Аляўціна Карнеева (г. Гомель); Соф’я Канцавая, Эвеліна Пакуліна, Алеся Стома, Вікторыя Трошка, Акім Штукар (Калінкавіцкі раён); Алеся Нахімава (г. Мазыр).
Мы ўпэўнены, што ў чароўных куфэрках вашых талентаў яшчэ вельмі шмат скарбаў і багаццяў! А таму наш конкурс працягнецца і ў наступным годзе. Дасылайце на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru свае вершы, казкі, апавяданні, малюнкі. Заставайцеся разам з намі! Чытайце і выпісвайце “Вясёлку”!