Зямля бацькоў
Понедельник, 23.11.2015 12:14. Рубрика: Вершы
Зямля бацькоў!
Зямля маёй надзеі,
Зеленакрылы салаўіны кут…
Так хораша сябе
He адчуваў нідзе я,
Нідзе так цяжка
He было, як тут…
Мяне ты і вучыла, і лячыла.
Я пра цябе спяваю зноў і зноў,
Мая зеленакрылая Айчына,
Краіна несмяротных курганоў!
Анатоль ГРАЧАНІКАЎ
Анатоль ГРАЧАНІКАЎ (8.09.1938 – 3.03.1991) – беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. З 1976 па 1978 гады быў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”. Для дзяцей напісаў кнігі “Казка пра Івана ганчара і пачвару цара”, “Валерка і лятаючая талерка”, “Жывая вада”, “Зорны палёт”.