Понедельник, 26.10.2015 12:11. Рубрика:
БУСЯ
Іван МУРАВЕЙКА
Уключыце сонейка
Каця прахапілася.
– Яшчэ ноч? – здзівілася. –
– Не хачу быць сонненькай –
Уключыце сонейка!..
Мама шторы расхінула –
Сонца ў хату зазірнула.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ
Залаты агеньчык
Пабяліла шэрань пожні,
Лёг на лужыны лядок.
На бярозцы ты апошні,
Позняй восені
Лісток.