Среда, 7.10.2015 07:15. Рубрика:
Вершы
Пасля дажджу Сцяпан ля лужы
Сцізорыкам караблік стружа.
І на ваду пускае потым
Караблік слаўнае работы.
Гэта ж не лужа, гэта мора,
Свет цэлы аплыве ён скора,
Убачыць мноства розных дзіваў
І вернецца дамоў шчаслівы.
Ля мамы ціхенька прыляжа
І падрабязна ўсё раскажа.
Віктар ШВЕД