З “Вясёлкай” разам – весялей!
“Вясёлка” – цікавы, яркі і займальны беларускі часопіс для дзяцей! Вас заўсёды чакаюць лепшыя творы беларускіх і замежных аўтараў, конкурсы, віктарыны, галаваломкі, рэбусы, крыжаванкі… Сёлета разам з “Вясёлкай” можна прайсці сапраўдную школу юных фінансістаў – чытайце аповесць-казку Уладзіміра Ліпскага “Грошык і таямнічы кошык”. “Вясёлка” вучыць складваць арыгамі, раскрые таямніцы опернага тэатра, знаёміць з героямі беларускай міфалогіі, стварае ўласны музей традыцыйных лялек. І, вядома ж, кожны чытач можа стаць нашым аўтарам, даслаўшы свае творы на конкурс “Чароўны куфэрак”.
“Вясёлка” – часопіс з багатай традыцыяй. Ён выходзіць у свет больш як 58 гадоў. Толькі ўявіце: вашы мамы і таты, бабулі і дзядулі таксама маглі яго чытаць! І сёння ён радуе сваіх чытачоў цікавымі творамі і новымі, сучаснымі праектамі. Шмат сюрпрызаў ад “Вясёлкі” чакае вас і ў наступным годзе.
Падпісвайцеся на часопіс “Вясёлка”, і кожны месяц паштальён будзе прыносіць вам дадому сапраўдны падарунак! Падпісны індэкс для індывідуальных падпісчыкаў – 74845, для ведамасных – 748452. Сябруйце з “Вясёлкай”!
Ваш Вася ВЯСЁЛКІН