Крыжаванка
Разгадайце крыжаванку, дапоўніўшы радкі вершаў патрэбнымі словамі.
Падказка: усе вершы сёлета друкаваліся ў “Вясёлцы”.
1. Як леў грыву расчасаў,
Дык такі прыгожы стаў,
Што глядзіцца ён цяпер
Як сапраўдны ……..
(Анатоль Зэкаў)
2. У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны ….
(Пятрусь Броўка)
3. Як прыйшоў вясновы …,
Прыляцеў шпачок да нас.
(Віктар Шніп)
4. На лясным азерцы
Ліжа мішка лёд,
Ліжа і злуецца:
Лёд – зусім не …
(Анатоль Зэкаў)
5. Хомка ў чулым разуменні
Словы новыя стварае;
SMS-…………
Ведамкаю называе.
(Леанід Дранько-Майсюк)
6. Вы не верце,
Што ўсе мышкі
Любяць грызці
Сыр і ……
(Мікола Чарняўскі)
7. Для старых – вагон плацкартны,
Для дзятвы – вагон агульны.
Гоман там, і смех, і ….. , –
Лепш за ўсё забавы-гульні!
(Васіль Зуёнак)
Склала Святлана РАВІКОВІЧ