Сварка на градцы
Аднойчы, на самым звучайным гародзіку пасварылася ўся гародніна. А пачалося ўсё з гарбуза:
— Я – самы найпрыгажэйшы з усіх, быццам сонейка! А вы якія?! Ды ніякія! Увага звяртаецца толькі на мяне!
— Гэта чаму ж толькі на цябе? – абурылася морква. Я таксама яркая і салодкая.
— Чаму гэта без цябе не робіцца?! Голас падала цыбуля. Вітамінаў у мяне больш за ўсіх вас. Так што, сядзіце цішэй.
— А мы? Збунтаваліся кроп з сястрою пятрушкай, а таксама мята з сястрой мелісай? Нас не бераце ў разлік? Ды вы проста прэсная гародніна. А мы надаём кожнай страве, апроч карысці, яшчэ і водар. І таксама ўсюды бяром удзел.
— А мы з меліс які — травы-лекары, уваходзім у склад кожнага збору. Мята так шумела сваім лісцем, што закранула лаванду, якая спакойна драмала на міні-градцы і баялася толькі аднаго – халадоў.
— Ах вы вужы зялёныя!,- засмяялася лаванда. Ды я харашэй вас усіх. Пагледзіце на мае пялёсткі. Адзін колер толькі лечыць.
— Не ўзнікай, — важна праспяваў здалёку важны памідор. Ужо самы прыгожы і карысны тут я!
Вельмі доўга яшчэ сварылася гародніна, і вырашылі дружна пакінуць свае градкі і пайсці дадому. Кожны з іх лічыў сябе незаменным.
Уцёкі вырашылі здзейсніць позна ноччу. А ўвечар, пасля заходу сонца, выйшла гаспадыня гарода – Алёнка з велізарнай прыгожай лейкай.
— Мае вы дарагія! Цыбулька ды братка чос ночак… А гарбузік – красуня якая! Аж сонейкам ззяе! А сіньёр чырвоны памідор! А лавандушка – сноў глыбокіх матухна…Як вы мне ўсе дарогі! Палью вадзіцай сваіх красунь і красуноў.
Алёнушка паліла ўсе градкі і пайшла. А іх жыхарам стала сорамна за свае паводзіны і нядаўнюю сварку.
Сапраўды, ж яны ўсе ў чымсь незаменныя!
Святлана Чарная
арфаграфiя i пунктуацыя аўтара захаваны