Мой садок
Буся адкрывае новую рубрыку, у якой будзе знаёміць чытачоў з самымі цікавымі дзіцячымі садкамі. Запрашаем вас у мінскі дзіцячы сад “Ліхтарык”.
Дабрадзей для ўсіх Дзяцей
Сцэнарый заняткаў па правах дзяцей
Вядучы. Сёння мы прыйшлі ў госці да Сонечнага зайчыка Юні-Юні. Ён Дабрадзей усіх дзяцей. А што трэба зрабіць, каб ён з’явіўся? (Злавіць сонечнага зайчыка, усміхнуцца.) Давайце люстэркам паспрабуем злавіць. А цяпер усміхнемся. А вось і Юні-Юні. Прывітанне! (Усе вітаюцца.)
Юні-Юні. А скажыце, дзеткі, чаму дзяцінства называюць залатым? А якое свята адбылося ў першы дзень лета 1 чэрвеня? (Міжнародны дзень абароны дзяцей.) Ва ўсіх дзетак ёсць правы, і яны абараняюцца, каб дзяцінства было бесклапотным і шчаслівым. А што гэта за дзяўчынка прыйшла да нас у госці?
Дзяўчынка Весялінка. Гуляю, весялюся, нічога не хачу, нічога не раблю. І чаго вы ўсе тут сабраліся?
Дзеці. Размаўляем аб правах дзіцяці. Да нас прыйшоў і Дабрадзей для ўсіх дзяцей – сонечны зайчык Юні-Юні. А ты ведаеш, што ў кожнага дзіцяці ёсць правы?
Дзяўчынка Весялінка. Якія яшчэ правы?
Дзеці. А вось мы зараз табе раскажам. (Паказваюцца малюнкі. Па кожным малюнку ідзе размова. Спачатку пытаемся што намалявана? Потым дзеці тлумачаць малюнак, называюць, якое “права” адлюстроўваецца: права на жыццё, права на сям’ю, права на медыцынскую дапамогу, права на адукацыю, права на якаснае харчаванне, права на вольны час, права на адпачынак.)