У нас ёсць першыя пераможцы вiктарыны Грошыка!
Нядаўна былі падведзены першыя вынікі конкурсу-віктарыны Грошыка. Пераможцамі сталі Кацярына і Ірына Кураш з Гарадзеі, Максім Краўцэвіч з Кобрына, Крысціна Барэль з вёскі Рудня Свіслацкага раёна, гамяльчанка Аляўціна Карнеева, а таксама Мілана Крывеня з вёскі Мінойты Лідскага раёна. У музеі гісторыі ашчаднай справы ААТ “ААБ Беларусбанка” ў Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне юных фінансістаў. Дыпломы і падарункі пераможцам уручалі намеснікі старшыні праўлення банка Уладзімір Аляксеевіч Занько і Таццяна Леанідаўна Міхайлоўская, а таксама пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.
Верыцца, што творчы праект часопіса “Вясёлка” і ААТ “ААБ Беларусбанка” дасць багаты плён, а поспех першых пераможцаў падахвоціць і іншых дзетак павучыцца ў “Школцы Грошыка”.