Вершы да свята
Анатоль ЗЭКАЎ
МУЖЧЫНСКАЕ СВЯТА
І дарослыя, і дзеці
Віншаванням сёння рады,
Бо ў дзень гэты, дваццаць трэці,
Люты ўсім прыносіць свята.
Бераглі спакой Айчыны
І дзядуля мой, і тата.
Я таксама ўжо мужчына,
Хоць гадкоў і малавата.
Дзеда з татам павіншую
Сёння з іх мужчынскім святам,
А як толькі падрасту я –
Стану сам тады салдатам.
ЗАРАДКА
Кожны дзень бесперастанку
Я раблю зарадку ўранку.
Каб у арміі служыць
І Радзіму бараніць,
Трэба мускулістым быць.
АЎТАМАТ ДЛЯ БРАТА
Просіць Галя не на жарты:
— Аўтамат купі мне, тата!
— Аўтамат табе, Галінка?
Ты ж – не хлопчык, а дзяўчынка.
— З цацачнага аўтамата
Навучу страляць я брата,
Каб,
Як пойдзе у салдаты,
Быў мой брат
Стралком сапраўдным.
Уладзімір БАБКОЎ
Сягоння ў садзе
Свята:
У сад прыйшлі салдаты.
Для іх –
І танец лепшы,
І песенькі, і вершы.
Смяюцца дзеці, рады,
Не церпіцца малым
Пачуць,
Пра што салдаты
Раскажуць сёння ім.
ОРДЭН “СЛАВЫ”
Прадзед мой адважна ваяваў,
Вызваляў ён Мінск, Варшаву.
І на фронце прадзед атрымаў
За адвагу ордэн Славы.
Якія яшчэ баявыя ордэны намаляваў мастак?
Танк –
Машына баявая,
Ды стаіць, як нежывая.
Размалюйце самі так,
Каб ажыў ён,
Грозны танк.