З мамай добра мне
Среда, 25.03.2015 08:22. Рубрика: Вершы
Руку дай, мама, мне,
Каб волатам пачуцца,
Дзе жаўранак пяе,
Каб там нам апынуцца.
Стараюцца настрэч
Нам краскі расступіцца.
Пагнала сонца прэч
Маланкі з навальніцай.
З табою пры хадзьбе
Ні скрухі мне, ні зморы.
Я веру: пры табе
І ўдзень пабачу зоры.
Прыйду з усіх дарог
І пакланюся храму.
Няхай бароніць Бог
Маю і вашу маму.
Уладзімір ПАЎЛАЎ