Першыя крокі
Пятница, 6.03.2015 07:03. Рубрика: Вершы
Твае першыя крокі ў падарожжы жыцця
Таямніцамі вабіць сусвет
Тут і уласныя пошукі сэнсу быцця
Увасабленне пастаўленых мэт
Тут і чулага сэрца нязвыклы ўздым
Трапятанне пачуццяў душы
Увесь пранікнуты бэзам
Пах юнацкай вясны
Першых слёз праліўныя дажджы
Колькі дальніх шляхоў, перавалаў крутых
Табе суджана пераісці?
Колькі лёсу крыжоў на змужнелых плячах
Ты павінен трывала нясці?
Зараз сонца, паветра, святая зямля
Прынямаюць цябе – хвала!
І званіць хор анёлаў у свае купала:
Чалавечаму шляху хвала!
Бласлаўленне нябёсаў
Атрымалі, дзіця
Твае першыя крокі
У падарожжы жыцця!
Яна Едвабная
арфаграфія і лексіка аўтара захаваны