Лісты да Бусі
Пятница, 6.02.2015 12:02. Рубрика: БУСЯ
ад выхаванцаў 23 мінскай гімназіі
Прывітанне, даражэнькі Буся! Як цікава з табой бавіць час! З нецярпеннем чакаем тваіх новых казак, вершаў, лічылак і гульняў.
Наш табе падарунак – вясёлы малюнак!
Прывітанне, даражэнькі Буслік Буся! Мяне завуць Аліса. Я вучуся ў 23 гімназіі. Мне вельмі падабаюцца твае часопісы. У іх вельмі цікавыя гульні і казкі…
Мілы Буся! Мяне завуць Еўфрасіння. Неверагодна, але ў мяне з’явілася магчымасць звярнуцца да цябе і выказаць сваю падзяку за родную мову, за любоў да нас – дзяцей, за тое, што ты ёсць.