Школка Грошыка
Среда, 11.02.2015 07:04. Рубрика: Школка "Вяселкi"
Урок першы. Вучыся думаць
1. У слове “Грошык” – шэсць літар. Якія яшчэ словы можна скласці з гэтых літар? Прыдумайце з іх апавяданне і дашліце Грошыку.
2. Як вы разумееце народныя прымаўкі:
– ката ў мяшку не купляюць;
– грошы камень б’юць;
– лёгка грош пражыць, а як яго нажыць.
3. Пачаўся год Сіняй казы. Якія ведаеце казкі пра Казу? Чаму Грошык вырашыў з ёй пасябраваць?
За правільныя, цікавыя і змястоўныя адказы рэдакцыя “Вясёлкі” і праўленне “Беларусбанка” падрыхтавалі прызы, падарункі. Чакаем, сябры, вашых пісьмаў. Падказвайце тэмы для новых раздзелаў у аповесць-казку “Грошык і таямнічы кошык”.