З Новым годам!
Среда, 14.01.2015 08:11. Рубрика: Вершы
Верабей у вокны б’ецца,
З печы выпаўз цёплы дух.
Карагодам роўна ўецца
З хмар панурых белы пух.
Вырас снег капой касматай.
Ёсць валёнкі? Кажушок?
Памахай як след лапатай,
Калі ў працы не сачок.
І няхай рака пад лёдам,
І мароз нам шчыпле нос.
“З новым шчасцем! З Новым годам!” –
Хутка скажа Дзед Мароз.
Алесь БАРАНОЎСКІ