Сакрэтніца мая
Среда, 24.12.2014 07:54. Рубрика: Конкурсы
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Люблю бабулечку сваю.
Добра як, што ёсць яна на свеце,
Што кожны дзень я ёй магу
Расказваць па сакрэце,
Як маляваў зялёную лісу,
Як Насцю тузаў за касу,
Што з братам манку не даелі
І дапісаць дыктоўку не паспелі.
Што Ваську расчасалі хвост,
А ён за гэта драпнуў нос,
Што ў сумку маме мышку пасадзілі,
Дастаць яе адтуль забылі…
– Ты ўсё запомні, зберажы,
Нікому толькі не кажы!
І маме з татам – ані-ні!
Сакрэтніца мая,
Пра гэта будзем ведаць ты і я!
Ягор АБРАЗЦОЎ,
Дзяржынскі раён, Станькаўская СШ імя Марата Казея.