Беларуская песня
Понедельник, 22.11.2010 16:55. Рубрика: Вершы
У гэтым месяцы спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – выдатнага беларускага празаіка, паэта, драматурга, публіцыста.
…Ты – наш край.
Ты – чырвоная груша
Над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак густых
Фасфарычная раць,
Ты – наш сцяг,
Што нікому, нікому на свеце,
Нікому
Не дамо абсмяяць,
Апаганіць,
Забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе
Баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй,
На якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе,
Што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі не кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.