Тыдзень беларускай мовы з «Вясёлкай»
«Вясёлка» зазірнула на тыдзень беларускай мовы ў гімназіі № 16 г. Мінска 20 кастрычніка. Там у нас былі творчыя сустрэчы з чытачамі 1-4 класаў. Прысутнічала больш за 300 дзяцей. Малечы паглядзелі ролікі нашых прэзентацый, мульцік пра Піліпку, набылі часопісы «Буся» і «Вясёлка», кніжкі з серыі «Бібліятэка «Вясёлкі», атрымалі прызы за актыўны ўдзел у прэзентацыі.
23 кастрычніка ў Доме кнігі «Светач» адбылася прэзентацыя кніжак серыі «Бібліятэка «Вясёлкі» на якой прысутнічалі вучні і настаўнікі СШ № 48. Упершыню ў прэзентацыі дзіцячай літаратуры выкарыстоовайся медыйна-інфармацыйны экран «Белкнігі».З яго дапамогай наведвальнікі могуць прагледзець ролікі беларускамоўных выданняй і забаўляльныя мульцікі для дзяцей і дарослых. Яны дэманструюцца пад час працы крамы ў час школьных канікулаў.